Асілак Андрэй Арамнаў вярнуўся ў спорт — і заваяваў медаль
Ён паспяхова выступіў на чэмпіянаце Еўропы ў Тэль-Авіве, атрымаўшы бронзавую ўзнагароду.
Гэта быў першы выступ чэмпіёна Алімпіяды-2008 пасля чатырохгадовага перапынку. Штангіст Андрэй Арамнаў выступіў у вагавай катэгорыі да 105 кілаграмаў. У першым рыўку ён паказаў найлепшы вынік — 184 кілаграмы, у штуршку яму ўдалося ўзяць 212 кілаграмаў. Такім чынам, па агульнай суме 396 кілаграмаў беларускі атлет заняў 3-е месца ў выніковым пратаколе, перадае БЕЛТА.
Першыя дзве прыступкі п’едэстала занялі расіяне Андрэй Дзяманаў і Цімур Наніеў.
Чэмпіянат Еўропы-2012 не з’яўляецца адборачным на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Розыгрыш алімпійскіх ліцэнзіяў пачнецца на сёлетнім чэмпіянаце свету, які пройдзе ў лістападзе.