Асобы, якія падпадаюць пад санкцыі Дзярждэпа, будуць названыя па прозвішчах

Днямі рух “За Свабоду” узяўся за ўдасканаленне спісу асобаў, у дачыненні якіх 7 жніўня ўвёў візавыя санкцыі Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў Амерыкі. Па словах намесніка старшыні руху Юрася Губарэвіча, мэта новай ініцыятывы – назваць людзей, датычных да палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, па прозвішчах: “Мы плануем задзейнічаць актывістаў руха па ўсёй Беларусі, перадусім – у абласных гарадах, дзе найбольшая канцэнтрацыя названых асобаў: гэта прадстаўнікі так званай экалагічнай вертыкалі, а таксама міліцэйскія чыны і чыны КДБ на пасадзе ад палкоўніка і вышэй. Мы хочам сабраць канкрэтныя прозвішчы гэтых людзей”.

Ні ў Дзярждэпе, ні нават у амерыканскай Амбасадзе ў Беларусі пра намер руха “За свабоду” – персаніфікаваць спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЗША, пакуль што не ведаюць. На думку Юрася Губарэвіча, гэта і не абавязкова:

“Мы не працуем па замове амерыканскага боку, калі можна так сказаць. Мы проста лічым, што не толькі пасады, але і прозвішчы людзей, якія ажыццяўлялі рэпрэсіі супраць дэмакратычна настроеных людзей у Беларусі, мусяць быць шырока вядомыя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі