Асуджаны вайсковец, які ўдарыў салдата баксёрскай пальчаткай
Асуджаны вайсковец, які збіваў салдата баксёрскай пальчаткай. Справу разглядаў суд Дзяржынскага раёна. Ён прысудзіў маладому чалавеку за здзекі над вайскоўцам 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога суда, асуджаны таксама быў салдатам тэрміновай службы. Ён сістэматычна "прыніжаў гонар і асабістую годнасць" аднаго з шэрагоўцаў. Адбывалася гэта і падчас заняткаў па падрыхтоўцы да спартыўных спаборніцтваў, калі зламыснік нанёс не менш за тры ўдары баксёрскай пальчаткай па руцэ салдата (той адмаўляўся выконваць фізічныя практыкаванні). Пацярпелы не стаў маўчаць і была заведзена крымінальная справа.