Аўтааварыя ў Магілёве: адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі (фота)
Гэта здарылася ў ноч на 29 чэрвеня на праспекце Шміта — “Аўдзі-80” з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Ратавальнікаў выклікала медсястра Магілёўскай гарадской лякарні хуткай дапамогі — яна паведаміла, што трэба дэблакаваць пацярпелых у дарожна-транспартным здарэнні. Супрацоўнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента дасталі з машыны загінулую мясцовую жыхарку — дзяўчыну 1995 года нараджэння.
Кіроўца 1993 году нараджэння і яшчэ тры пасажыркі выбраліся з машыны самастойна. Іх даставілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць прычыны аварыі.