Аўтамабілісты правялі акцыю пратэсту супраць дзеянняў ДАІ

Да гіпер-маркета "ProStore" сёння зранку прыехалі некалькі дзесяткаў аўто, аздобленых белымі і чорнымі стужкамі, а таксама плакатамі і налепкамі з надпісам "Жывы шчыт", паведамляе “Наша ніва”.
Аўтамабілісты такім чынам пратэставалі супраць дзеянняў даішнікаў, якія для спынення п'янага кіроўцы выставілі на трасе жывы шчыт з цывільных аўто.

Прысутныя падпісаліся пад зваротам да прэзідэнта краіны, Савета міністраў, Канстытуцыйнага суда з патрабаваннем расследаваць здарэнне і пакараць вінаватых. За аўтамабілістамі назіралі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі