Аўтара відэароліка пра "Курасоўшчынскае гета" асудзілі на 7 сутак (відэа)

Як адзначае тэлеканал СТВ, здымкі роліка ў грамадскіх месцах суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай. Прычым адбываліся яны пераважна на школьным стадыёне. Сваю віну аўтар прызнаў.



Нагадаем, што вядомасць Мірзоеў атрымаў сваім першым ролікам пра будні МАЗа. Новы ролік ён зняў пра будні сталічнага раёна Курасоўшчына. Там фігуравалі хуліганы, наркаманы, прастытуткі. Як было агучана на судзе, гэты відэаролік апынуўся пастаноўкай.



Дарэчы, паведамляецца, што асобай Мірзоева зацікавілася рэкламнае агенцтва, якое хацела даручыць яму ствараць віруснае відэа.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі