Аўтобус турэцкага ФК “Фенербахчэ” абстраляў невядомы (фота)

Аўтобус футбольнага клуба “Фенербахчэ” быў атакаваны пасля матчу чэмпіянату Турцыі супраць “Рызеспора”. Сустрэча скончылася гучнай перамогай “Фенербахчэ” — 5:1. Напад на транспартны сродак адбыўся па дарозе з Рызы ў Трабзон, піша by.tribuna.com са спасылкай на замежныя СМІ,

Зламыснік стрэліў з драбавіка ў кіроўцу ў момант, калі аўтобус ехаў на высокай хуткасці. Сур’ёзнай аварыі ўдалося пазбегнyць. Пацярпелы з цяжкім раненнем дастаўлены ў лякарню.

Футбалістаў і супрацоўнікаў “Фенербахчэ” далей павезлі ў аэрапорт Трабзона на браніраваным аўтамабілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі