Авіякампанія Air China аднаўляе палёты ў Беларусь

Авіякампанія Air China аднаўляе палёты ў Беларусь

Авіякампанія Air China з 1 ліпеня аднаўляе палёты ў Беларусь. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Рэйсы будуць выконвацца ў пятніцы на самалёце Airbus A-330. Прыбыццё у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 17:25, вылет у КНР — у 19:35.

Air China спыніла палёты ў Беларусь у пачатку вясны (прычына такога рашэння не агучвалася). Апошні рэйс быў выкананы 25 сакавіка. Шлях з КНР у Беларусь і наадварот займаў больш за 8 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі