Азаранка атрымала wild card на тэнісны турнір у Катары
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка атрымала wild card на турнір у Катары ад яго арганізатараў. 12-18 лютага яго прыме Доха. Спецыяльнае запрашэнне на турнір атрымала і расійская тэнісістка Марыя Шарапава. Яны пачнуць выступленне з асноўнай сеткі.
Адзначым, што Азаранка не выступае з лета 2017 года, з-за суда па справе апекі над яе сынам, які праходзіў у ЗША. У 2012 і 2013 гадах яна перамагала на турніры ў Катары. Напярэдадні стала вядома, што Вікторыі няма ў заяўцы на буйны турнір у Індыян-Уэльсе, які пройдзе ў сакавіку.