Азаранка дадала б у спіс знакамітых беларусаў Лукашэнку, Алексіевіч і Домрачаву

Азаранка дадала б у спіс знакамітых беларусаў Лукашэнку, Алексіевіч і Домрачаву

Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю парталу tut.by расказала, каго б яна далала да спісу знакамітых беларусаў, які склала брытанская газета The Telegraph. Дарэчы, у ім яна знаходзіцца разам з такімі асобамі, як Марк Шагал, Вольга Корбут.

"Я ўпэўненая, што нашага прэзідэнта дакладна можна ўнесці ў гэты лік людзей, — гаворыць Азаранка. — Ім было шмат чаго зроблена для беларускага народа. Яшчэ я назаву Дар'ю Домрачаву. Не ведаю, наколькі добра яна вядомая ў краінах, дзе біятлона няма, аднак у Еўропе яе любяць. Даша — наш гонар".

Таксама Вікторыя згадала знакамітую беларускую спартсменку Кацярыну Карстэн і нобелеўскую лаўрэатку па літаратуры Святлану Алексіевіч. "У нашай краіне дастаткова выбітных людзей, якія не трапілі ў спіс The Telegraph", — адзначыла тэнісістка.

Вікторыя Азаранка чакае дзіця. Яна прызнаецца, што з юнацтва не была так доўга ў Беларусі, як у час сваёй цяжарнасці. Яна скарысталася такой магчымасцю, каб выехаць за межы Мінска і паглядзець на беларускую прыроду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі