Азаранка і Гаварцова сёння згуляюць у 1/8 фіналу Уімблдона
У рэйтынгу WTA пазіцыі беларускіх тэнісістак ніжэйшыя, чым у іх саперніц.
Беларускі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова сёння згуляюць у 1/8 фіналу Уімблдона. Калі Азаранка раней трапляла і ў паўфіналы гэтага турніру “Вялікага шлема”, то знаходжанне ў ліку 16-ці мацнейшых — найлепшы вынік для Гаварцовай за ўсю яе кар'еру.
Вікторыя сустрэнецца са швейцаркай Беліндай Бенчыч, у якой 22-е месца ў рэйтынгу WTA, на два радкі лепшае, чым у беларускі. Матч пачнецца прыблізна а 17-й гадзіне. Вольгу, у якой толькі 122-я пазіцыя, чакае амерыканка Мэдысан Кіс, у яе 21-е месца ў сусветным жаночым рэйтынгу. Сустрэча стартуе ў 13.30.
Нагадаем, у першым крузе (1/64 фіналу) Вікторыя Азаранка выйграла ў эстонкі Анэт Кантавейт (145) — 6:2, 6:1, у другім перамагла Кірстэн Фліпкенс (96) з Бельгіі — 6:3, 6:3, у трэцім — францужанку сербскага паходжання Крысціну Младзенавіч (38) — 6:4, 6:4.
Вольга Гаварцова спачатку паспяхова прайшла кваліфікацыю, пасля ў першым крузе перамагла румынку Андрэа Міту (71) — 6:1, 6:1, у другім — Арнэ Карнэ (27) з Францыі — 7:6, 2:6, 6:1, у трэцім — славачку Магдалену Рыбарыкаву (65) — 7:6, 6:3.
Фота: tennis.by, Прессбол