Азаранка і Пучак выйшлі ў трэці круг парнага турніру на Ўімблдоне

Дзве беларускія тэнісісткі — Таццяна Пучак і Вікторыя Азаранка — згуляюць 29 чэрвеня ў трэцім крузе парнага разраду Ўімблдона.
У суботу Пучак і ўкраінка Марыя Карытцава перамаглі румынку Сарану Чырсця і датчанку Караліну Вазняцкі — 4:6, 7:6, 6:4.

Азаранка і расіянка Алена Весніна ў трэці круг прайшлі без барацьбы. Іх саперніцы — Магдалена Рыбарыкава са Славакіі і Яніна Вікмайер з Бельгіі — не здолелі выйсці на корт.

Таксама ў трэці круг выйшаў Максім Мірны, які ў міксце гуляе разам з расіянкай Надзеяй Пятровай.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі