Азаранка і Сабаленка правялі сумесную трэніроўку ў Індыян-Уэлсе
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка правялі сумесную трэніроўку ў Індыян-Уэлсе перад пачаткам прэстыжнага турніру. Спаборніцтвы пройдуць з 7 па 18 сакавіка.
Відэа з сумеснай трэніроўкі Азаранка выклала ў сацыяльныя сеткі. Для яе гэты турнір — вяртанне на корты пасля працяглага перапынку, звязанага з судовым працэсам аб апецы над сынам. У Індыян-Уэлс Вікторыя трапіла па гэтак званай уайлд-кард. У 2012 і 2016 годзе яна здабывала тытулы на гэтым турніры.
Арына Сабаленка на сёння мае 63-е месца ў сустветным рэйтынгу. На турніры ў Індыян-Уэлсе яна ўпершыню.