Азаранка не паедзе на тэнісны турнір у кітайскім Ухане
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№ 63 WTA) вырашыла прапусціць тунір у кітайскім Ухане, прызавы фон якога складае 2 мільёны 746 тысяч долараў. Спартсменка патлумачыла гэта праблемамі са здароўем.
Раней у ¼ фіналу турніру ў Токіа Азаранка праз кепскае самаадчуванне знялася матчу, у якім сустракалася з італьянкай Камілай Джорджы (37). Ва Ухане беларуску чакаў матч з немкай Юліей Гёргес (11).
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (20) выступіць ва Ухане і згуляе з іспанкай Карлай Суарэс Навара (22), а яшчэ адна наша тэнісістка, Аляксандра Сасновіч (31) пазмагаецца з прадстаўніцай Бельгіі Элізай Мертэнс (15).