Азаранка сёння згуляе з 5-й ракеткай свету

Азаранка сёння згуляе з 5-й ракеткай свету

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка паспяхова стартавалі на тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці. Азаранка абыграла ў трох сэтах 25-ю ракетку свету іспанку Карлу Суарэс-Навара і сустрэнецца з францужанкай Каралін Гарсія, 5-й у суветным рэйтынгу. Гэты паядынак у аўторак пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5", пачатак прыблізна ў 23:55.

Дарэчы, Азаранка атрымала "уайлд кард" ад арганізатараў "US Open" і згуляе ў асноўнай сетцы прэстыжнага турніру.

Сабаленка ў першым крузе абыграла брытанку Ёхану Конту, 39-ю ракетку свету. А вось Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру, саступіла Вікторыі Кужмавай са Славакіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі