Азаранка ў рэйтынгу WTA паднялася на 14-е месца

Азаранка ў рэйтынгу WTA паднялася на 14-е месца

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA паднялася з 16-га на 14-е месца. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак, 1 лютага. Азаранка палепшыла сваё становішча, дзякуючы добраму выступленню на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, на якім яна дайшла да 1/4 фіналу.

У рэйтынгу лідыруе амерыканка Серэна Уільямс. На другое месца з 7-га паднялася немка Ангеліка Кербер, якая на Australian Open у фінале сенсацыйна абыграла Уільямс. На трэцім месцы — Сімона Халеп з Румыніі.

Беларуска Вольга Гаварцова апусцілася з 74-га на 71-е месца. Аляксандра Сасновіч увайшла ў першую сотню, яна паднялася з 105-га на 99-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі