Азаранка выйграла стартавы матч у адзінкавым разрадзе на "Australian Open"

Вікторыя Азаранка паспяхова пачала выступ на спаборніцтвах "Australian Open", інфармуе "Прессбол". У першым раўндзе беларуская тэнісістка (№7 ВТА) атрымала перамогу над францужанкай Стэфані Каэн-Аларо (116) — 6:2, 6:0. А вось Дар'я Кустова выбыла з барацьбы ў парным разрадзе. У матчы першага круга беларуская спартоўка і ўкраінка Марыя Карытцава саступілі амерыканцы Лізе Рэйманд і аўстралійцы Рэнаце Стабс — 4:6, 1:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі