Азараў пакуль працягвае выконваць свае абавязкі ў Кабінеце — Ціханоўская

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Аляксандр Азараў працягвае выконваць свае абавязкі як прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку. Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла ў каментары тэлеканалу "Белсат".

"Мы зараз праводзім праверку па фактах, мы павінны сабраць усіх удзельнікаў гэтага канфлікту і высветліць, што там здарылася насамрэч", — патлумачыла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі.

Ціханоўская дадала, што пакуль не бачыла ніводнага дакументальнага доказу пра якія-небудзь злачынствы.

"Але ж пакуль я не буду ведаць дакладна, што там адбылося і хто ў чым вінаваты,  расказаць больш, чым пра тое, што мы пачалі ўнікаць у сітуацыю, я не магу", — кажа яна.

Пра канфлікт у аб'яднанні былых сілавікоў BYPOL стала вядома 8 чэрвеня. Аляксандр Азараў абвінаваціў Мацвея Купрэйчыка ў крадзяжы сацсетак арганізацыі пасля звальнення. Той у адказ заявіў, быццам Азарава выключылі з арганізацыі "Аб’яднанне сілавікоў Беларусі". Аб'яднаны пераходны кабінет адзначыў, што павінен правесці праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі