Азербайджанскі клуб хоча набыць лепшага бамбардзіра чэмпіянату Беларусі

Лепшага бамбардзіра футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе бразільца Каліжуры Майкона хоча набыць азербайджанскі клуб "Хазар-Лянкяран". Пра гэта паведаміў галоўны трэнер каманды Агасалім Мірджавадаў. Нагадаем, Майкон выступаў за "Гомель", які сёлета не здолеў захаваць месца ў вышэйшай лізе. На яго рахунку 15 забітых мячоў.

Як паведамляе сайт apasport.az, бразілец вельмі спадабаўся Мірджавадаву і "цяпер застаецца дамовіцца ў фінансавых пытаннях". Майкон, нібыта, прыедзе ў Азербайджан для падпісання кантракту. Але шансы, што з ім удасца дамовіцца, ацэньваюцца як 50:50.

Адзначым, што Майкона хацела бачыць у сваіх шэрагах і мінскае "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі