Бабры затапілі радзіму Янкі Купалы

Бабры сталі прычынай наваднення ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна. З-за плаціны, якую на рацэ пабудавалі звяры, затапіла дарогу.
Бабровая плаціна сама па сабе няшкодная. Аднак, вада праз норы, якія ідуць пад зямлёй, трапляе ў суседняе возера. Адтуль вада трапляе ў канал, размываючы пры гэтым адзіную дарогу, якая вядзе на маленькі хутар.

Тут жыве 12 чалавек. Ні хуткая, ні пажарная, ні машына з газавымі балонамі ўжо як паўгода не можа праехаць.

АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі