Баевікі абстралялі Краматорск, загінулі 16 чалавек (відэа)

10 лютага прарасійскія тэрарысты абстралялі галоўны ўкраінскі штаб Антытэрарыстычнай аперацыі, які знаходзіцца ў Краматорску (Данецкая вобласць). Пра гэта падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе Украіны паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка.

"Удар нанесены па штабе, але другі залп патрапіў па жылых кварталах Краматорска, які нібыта зараз знаходзіцца ў тыле", — цытуе словы Парашэнкі Еспресо.TV. Паводле яго слоў, ёсць шматлікія параненыя сярод мірных жыхароў. Пазней стала вядома пра 16 загінулых (вайскоўцаў і мірных жыхароў) і 64 параненых (сярод іх пяцёра дзяцей).

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Краматорск далёка знаходзіцца ад зоны баявых дзеянняў і байцы, якія там знаходзіліся, не атрымлівалі статус удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі.

Штаб Антытэрарыстычнай аперацыі пацвердзіў, што агонь вёўся з Горлаўкі (яна кантралюецца баевікамі) з выкарыстаннем снарадаў "Тарнада", пасля было паведамлена, што насамрэч гэта быў "Смерч". Яны патрапілі ў раён аэрадрома і прылеглых вуліц (прыватны сектар на ўскраіне горада).

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі