Balaton Sound. Першыя 24 гадзіны на фэсце (фотарэпартаж)

У першы дзень фэсту Dub Pistols абмацюкалі галоўную сцэну, Underworld закідалі натоўп велізарнымі белымі шарамі, Mad Professor усё легалізаваў, а Carl Cox сабраў у танцавальным шатры больш за 60 тысяч наведвальнікаў.




Тым не менш, такая лірыка ад Dub Pistols нікога не бянтэжыла, і людзі шчасліва танчылі пад любімыя хіты “Cyclone” і “Problem is”.



Затое пад старыя добрыя шэдэўры як, напрыклад, “Born Slippy”, у натоўп паляцелі вялізарныя белыя шары. Пасля на сцэне з'явіліся яшчэ больш вялікія надзіманыя фігуры, якія рухаліся, падалі на галовы ахове, на пульты Underworld і стваралі касмічны настрой.







Канцэрт Underworld закрываў праграму галоўнай сцэны. Гэта было ў 23:30, і наперадзе чакалі дыджэй-сэты ў танцавальным шатры Party Arena.

Але перш чым ісці ў 60-тысячны натоўп, Еўрарадыё вырашыла паглядзець, што адбываецца на такой сцэне як Pesti Est.

А там забаўляўся з гукам і спяваў пра “ганжу” Прафесар-Вар'ят. То бок Mad Professor. Ягоныя песні натоўп успрымаў літаральна, таму правёўшы гадзінку ў шатры пад Мэд Прафесара, можна было проста дыхаючы тым паветрам тэлепартавацца ў Гаяну.

І апошняе, на што хапіла моцы — гэта зайсці ў 60-тысячны натоўп на Party Arena. Там круціў вяртухі брытанскі дыджэй Carl Cox, а яшчэ ён круціў натоўпам. Як хацеў. Прымушаў іх скакаць, крычаць, уздымаць рукі, выстукваць у паветры рытм, вярцець гукавымі хвалямі і ўсміхацца.

Кокс, аказалася, мае вельмі мяккія рухі, заўсёды усміхаецца і, час ад часу, кажа ў мікрафон прафесійным радыё-дыджэйскім голасам: “I love you so much, people from Balaton sound” — “Я люблю вас так моцна, людзі з Балатон Саунду!”.



...працяг будзе.

Фота: Tarantino, Міла Котка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі