Бандаж з панцыра крэветак ратуе ва Украіне тысячы жыццяў

Бінты пакрыты рэчывам, якое пры кантакце з крывёй ператвараецца ў гелепадобны згустак / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Бінты пакрыты рэчывам, якое пры кантакце з крывёй ператвараецца ў гелепадобны згустак / pixabay, фота ілюстрацыйнае

З панцыраў крэветак вырабляюць рэчыва, здольнае спыняць крывацёк. Бандажы з тканіны, прапітанай такім рэчывам, ратуюць ва Украіне тысячы жыццяў, піша ВВС.

Пры кантакце з крывёй вадкасць, якой прапітаныя бінты, ператвараецца ў гелепадобны згустак. Гэта рэчыва вырабляецца на аснове хітазану — яго здабываюць з панцыраў крэветак, а потым чысцяць.

Такія бандажы вырабляе брытанская кампанія Nonwovenn, іх кладуць у аптэчкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Неўзабаве пасля ўварванне Расіі, вайскоўцы звярнуліся да пастаўшчыка такіх павязак і папрасілі даслаць ім столькі, колькі магчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі