"Банк развіцця" з пачатку 2022 года выдаў 1,4 млрд "экспартных крэдытаў"

"Банк развіцця" / realt.by
"Банк развіцця" / realt.by

Банк развіцця з пачатку 2022 года выдаў 1,4 млрд рублёў крэдытаў экспарцёрам. 500 млн з іх выдадзена за апошнія два месяцы (за 6 месяцаў экспартных крэдытаў было выдадзена на 891 млн. рублёў).

Экспартныя крэдыты — гэта фінансаванне закупак беларускіх тавараў замежнымі прадпрыемствамі. Часта — "дачкамі" беларускіх кампаній. Інакш кажучы, пакуль што дзяржава набывае сваю прадукцыю сама ў сябе, але запісвае гэта ў статыстыку па экспарце.

Па дзяржаўных праграмах і інвестыцыйных праектах пазык выдадзена на 3,7 млрд. рублёў. А прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу за 8 месяцаў атрымалі ад "Банка развіцця" каля 200 млн рублёў.

Акрамя фінансаў, банк працуе над спрашчэннем адміністрацыйных працэдур для бізнесу праз Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці. У яго рамках да канца года плануецца стварыць спецыяльную платформу — "адзінае акно знешнеэканамічнай дзейнасці". Яго кліенты змогуць атрымаць у электронным выглядзе паслугі па фінансаванні, лагістыцы, страхаванні і перавозках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі