Баранавіцкага актывіста Яраслава Грышчэню аштрафавалі на 105 тыс. рублёў

На 105 тысяч рублёў аштрафаваны моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня. Суд над ім прайшоў сёння ў Баранавічах.  Хлопца прызналі вінаватым у тым, што 11 лютага падчас несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў раённым цэнтры, ён, нібыта, лаяўся. Тады ж Грышчэню і яго сябра затрымалі міліцыянты, але неўзабаве адпусцілі, бо прадпрымальнікі ішлі да пастарунка іх вызваляць.

25 лютага актывіста схапілі на баранавіцкай вуліцы, ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі