Баранавіцкі школьнік прынёс знойдзены снарад у шматкватэрны дом (фота)

Вучэбны снарад у шматкватэрным доме стаў прычынай выкліку ратавальнікаў у Баранавічах. Як паведамляе сайт ратавальнікаў, увечары 6 красавіка ім паступіла паведамленне пра незвычайную знаходку ў пад'ездзе.

Снарад знаходзіўся на лесвічнай клетцы трэцяга паверха за ліфтам на драўлянай скрыні. Паводле папярэдніх звестак, снарад знайшоў старшакласнік, які жыве ў гэтым доме. Падлетак кажа, што знайшоў боепрыпас на тэрыторыі палігона. А бацька школьніка, слесар, вынес снарад на лесвічную пляцоўку.

Ратавальнікі разам з міліцыянтамі эвакуявалі з пад'езда 99 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей.

Вучэбны снарад забрала група размініравання ваеннай часці.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі