Баранавіцкія ўлады не дазволілі прадпрымальнікам правесці сход
Баранавіцкім індывідуальным прадпрымальнікам гарадскія ўлады адмовілі ў правядзенні агульнага сходу з прадстаўнікамі ўлады. Ён быў запланаваны на 28 лютага. Чыноўнікі палічылі правядзенне такога сходу “немэтазгодным”. Аднак
прадпрымальнікі падалі ў гарвыканкам новую заяўку і па-ранейшаму
настойваюць на прадастаўленні ім зала для сустрэчы.
Калі яго зноў не дадуць, яны маюць намер 1 сакавіка сабрацца на тэрыторыі баранавіцкага кааператыўнага рынку.
БелаПАН
Калі яго зноў не дадуць, яны маюць намер 1 сакавіка сабрацца на тэрыторыі баранавіцкага кааператыўнага рынку.
БелаПАН