Баршчэўскі: На Бангалор не пойдзем, але і з міліцыяй біцца не будзем
Мінскія ўлады пакуль не далі дазволу на правядзенне ў сталіцы вулічнай акцыі на Дзень Волі — 25 сакавіка. З моманту падачы заяўкі ў Мінгарвыканкам пайшоў ужо 37-ы дзень. Як адзначыў у размове з Еўрарадыё лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, згодна з законам, адказ улады могуць даць за 5 дзён да акцыі. Як правіла, шэсце дазвалялася да плошчы Бангалор. Баршчэўскі кажа, што гэтым разам у парк Дружбы народаў дэманстранты не пойдуць:
“Усё залежыць ад таго, якім будзе гэты дазвол, якім будзе яго кантэкст. У мінулым годзе нас запужвалі. Быў пракурор, кіраўнік міліцыі. Яны гразіліся, размахвалі кулакамі. А другая сітуацыя, калі будзе нармальнае стаўленне. Але, канечне, на Бангалор мы не пойдзем”.
Наконт альтэрнатыўнага варыянту ў выпадку, калі дазвол дадуць на Бангалор, Лявон Баршчэўскі адзначыў, што “біцца з міліцыяй ніхто не будзе”.
Нагадаем, арганізатары мерапрыемства плануюць сабраць людзей 25 сакавіка а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук, каб пасля прайсці на Кастрычніцкую плошчу.