Барысаўская "раёнка" абвяргае чуткі пра затрыманне дырэктара з валютай

Газета барысаўскага выканкама "Единство" абвяргае чуткі пра затрыманне на мяжы падчас спробы вывазу буйной сумы незадэклараванай валюты дырэктара аднаго з мясцовых буйных прадпрыемстваў альбо яго жонкі. Пра гэта ўжо больш за месяц гавораць гараджане, якія спасылаюцца на сюжэт БТ пра канфіскацыю на мяжы 100 тысяч еўра.
У інтэрв'ю "раёнцы" начальнік Барысаўскага міжраённага аддзела Ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску Віктар Франскевіч заявіў, што чуткі "не маюць пад сабой ніякай глебы", бо ні Камітэт дзяржкантролю, ні фінансавая міліцыя такога затрымання не праводзілі. Як адзначае "Электронный Борисов", такі адказ не выключае, што затрыманне праводзілі іншыя службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі