Барысаўскі БАТЭ заробіць у Лізе чэмпіёнаў як мінімум 6 мільёнаў еўра
Як мінімум 6 мільёнаў еўра заробіць сёлета барысаўскі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. І гэта ў той час, калі гадавы бюджэт клуба ў пачатку сезона складаў 5 мільёнаў долараў. Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", толькі за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ мусіць атрымаць 3 мільёны еўра, яшчэ 400 тысяч еўра плацяць за кожны матч, якіх гуляецца ў групе шэсць. 600 тысяч еўра барысаўчане зарабілі дзякуючы нічыім з "Ювентусам" і "Зенітам".