Барысаўскі БАТЭ зрабіў яшчэ адзін крок да чэмпіёнства

У панядзелак адбыўся апошні матч 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі выйграў у брэсцкага "Дынама" з лікам 2:0. Галы на рахунку Аляксандра Паўлава (54-я хвіліна) і Максіма Скавыша (64-я). Пасля гэтай перамогі ў БАТЭ стала 65 ачкоў, у салігорскага "Шахцёра", які займае другое месца — 57. Такім чынам, за 4 туры да заканчэння чэмпіянату барысаўчане зрабілі яшчэ адзін крок да чэмпіёнства.

БАТЭ засталося згуляць у гасцях з жодзінскім "Тарпеда" і бабруйскай "Белшынай", а на сваім полі — з мінскім "Дынама" і "Шахцёрам" (21 лістапада, у апошнім туры). Салігорцы гуляюць дома з "Партызанам", гродзенскім "Нёманам", а ў гасцях — з "Мінскам" і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі