Бастунец: Мне цяжка зразумець логіку Міністэрства інфармацыі

Бастунец: Мне цяжка зразумець логіку Міністэрства інфармацыі

Старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец прызнаўся Еўрарадыё, што для яго сталі абсалютнай нечаканасцю папярэджанні "Ежедневнику" і "Нашай ніве", якія вынесла Мінінфармацыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, абодва папярэджанні вынеслі 2 сакавіка. "Ежедневник", на думку чыноўнікаў, дыскрэдытаваў Узброеныя Сілы неадпаведным фотаздымкам да артыкула пра беларускае войска. А "Наша ніва", як заявіла Мінінфармацыі, падала непраўдзівую інфармацыю, якая "дыскрэдытуе выніковасць дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі".

У каментары Еўрарадыё Бастунец зазначыў, што не разумее дзеянняў чыноўнікаў:

Бастунец: "Мне вельмі цяжка зразумець логіку Міністэрства інфармацыі. Тым больш — у звязку з дэклараваным пацяпленнем адносінаў з Еўропай".

На думку старшыні БАЖ, ні ў адной нармальнай краіне такога папярэджання не вынеслі б. Да таго ж, яно можа мець сур'ёзныя наступствы: двух папярэджанняў на працягу года ў Беларусі дастаткова, каб зачыніць СМІ.

Бастунец прыгадвае сітуацыю са СМІ на мяжы 2014-2015 гадоў, калі падчас фінансавага крызісу шэраг СМІ атрымаў папярэджанні. На думку эксперта, сёлетнія папярэджанні таксама могуць быць звязаныя з эканамічнай сітуацыяй. Праз папярэджанні ўлады могуць стрымліваць СМІ ад крытычнага асвятлення крызісных з'яў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі