Бастунец: Перад выбарамі сітуацыя са свабодай слова будзе пагаршацца

Перад прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі будзе пагаршацца. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец 24 верасня ў Вільнюсе на Міжнароднай канферэнцыі па правах чалавека ў Беларусі і краінах Балтыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, першыя прыкметы пагаршэння гэтай сітуацыі бачны ўжо цяпер. У прыватнасці, адзначыў Бастунец, недзяржаўныя газеты, якія даступныя праз афіцыйную сістэму распаўсюджвання, — "Народная воля" і "Наша нiва" — зазнаюць адміністрацыйны ціск. Бастунец падкрэсліў, што ўсе астатнія недзяржаўныя грамадска-палітычныя выданні не маюць магчымасці распаўсюджвацца праз "Белсаюздрук" і "Белпошту".

Вялікія праблемы, на думку Бастунца, чакаюць таксама стваральнікаў і аўдыторыю інтэрнэт-рэсурсаў. Па яго словах, у найбліжэйшы час улада плануе ўвесці чорныя спісы рэсурсаў, якія не будуць даступныя ў дзяржаўных і адукацыйных установах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі