Бастунец: Праляскоўскі запомніцца судамі з "Нашай Нівай" і "Народнай Воляй"

Пра гэта ён паведаміў у каментары Еўрарадыё.



Як паведамлялася раней, сёння кіраўнік Беларусі зняў з пасады міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Чыноўнік займаў гэтую пасаду з 2009 года.



Андрэй Бастунец кажа, што дзейнасць Праляскоўскага на міністэрскай пасадзе запомнілася найперш рэпрэсіямі супраць СМІ:



Бастунец: "У першую чаргу, гэта пазовы, накіраваныя на закрыццё "Народнай Волі" і "Нашай Нівы". Гэта закрыццё "Аўтарадыё". Гэта закрыццё выдавецтва "Логвінаў". Ну, і тыя праблемы з распаўсюдам незалежных медыя, якія існуюць увесь гэты час".



Станоўчых момантаў у дзейнасці Праляскоўскага Бастунец не прыгадаў. Але, адзначае ён, гэта звязана не з асобай міністра, а з самой дзейнасцю Міністэрства інфармацыі, якое выконвае ідэалагічныя функцыі ў галіне СМІ.



Фота Алега Праляскоўскага — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі