Батальён "Волат" ПКК ваюе ў самым гарачым месцы фронта — у Бахмуце

Камандзір "Волата" Ян "Беларус" Мельнікаў
Камандзір "Волата" Ян "Беларус" Мельнікаў

Батальён "Волат" Палка імя Кастуся Каліноўскага выконвае баявыя задачы ў самым гарачым месцы фронта — горадзе Бахмут Данецкай вобласці Украіны. Прэс-служба палка публікуе відэа з гарадскіх вуліц. А камандзір "Волата" Ян "Беларус" Мельнікаў выкладае сваё бачанне таго, дзеля чаго беларусы ахвяруюць сабою ва Украіне.

"Пралітай крывёю мы запісваем у гісторыю Украіны наш уклад у перамогу дабра над гэтым злом Мордара".

Па яго словах, калі байцы вяртаюцца з аперацый і прыносяць трафеі, украінскія вайскоўцы нярэдка просяць сфатаграфавацца з імі. Маўляў, "дашлю гэтыя фота жонцы — няхай ведае, што вось гэта беларусы, а не Лукашэнка".

Вось як выглядае Бахмут вачыма беларускіх добраахвотнікаў:

Батальён "Волат" ПКК ваюе ў самым гарачым месцы фронта — у Бахмуце
Батальён "Волат" ПКК ваюе ў самым гарачым месцы фронта — у Бахмуце
Батальён "Волат" ПКК ваюе ў самым гарачым месцы фронта — у Бахмуце
Батальён "Волат" ПКК ваюе ў самым гарачым месцы фронта — у Бахмуце
Батальён "Волат" ПКК ваюе ў самым гарачым месцы фронта — у Бахмуце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі