БАТЭ і мінскае “Дынама” падзялілі ачкі са сваімі сапернікамі

БАТЭ і мінскае “Дынама” падзялілі ачкі са сваімі сапернікамі

Два матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 12 верасня. Гулялі “Граніт” з мінскім “Дынама” і БАТЭ  з “Шахцёрам”. Для дынамаўцаў гэтая гульня мела важнае значэнне, бо матч са слабейшым сапернікам дазваляў ім набраць ачкоў і скараціць адставанне ад лідара чэмпіянату — барысаўскага БАТЭ. У сваю чаргу барысаўчане гулялі з сувымерным сапернікам і рызыкавалі згубіць тры ачкі.

Тым не менш абедзве гульні скончыліся ўнічыю. “Граніт” не дазволіў “Дынама” паразіць сваю браму і сам таксама не забіў галоў, таму матч скончыўся з сухім лікам 0:0. БАТЭ пасля першага тайма прайграваў гасцям, але ў другой палове гульні зраўняў лік. Гульня скончылася нічыёй — 1:1.

Такім чынам, паміж БАТЭ і мінскім “Дынама” застаўся разрыў у 8 ачкоў. БАТЭ пасля 19 гульняў мае 46 балаў, “Дынама” — 38. За ім ідзе “Шахцёр” (34), які апераджае бліжэйшага канкурэнта (“Мінск”) на адно ачко.

Заўтра “Нафтан” згуляе са “Слуцкам”, “Віцебск” прыме “Славію”, а “Тарпеда-БелАЗ” “Нёман”. Скончыцца тур у панядзелак матчамі “Дынама” (Брэст)“Белшына”, “Мінск”“Гомель”.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі