БАТЭ пачынае развітвацца з некаторымі футбалістамі?

БАТЭ пачынае развітвацца з некаторымі футбалістамі?

БАТЭ, магчыма, пачынае развітвацца з некаторымі футбалістамі. Гэтае рашэнне клубнага кіраўніцтва чакалася пасля таго, як каманда не прабілася ў групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Некаторыя гульцы набываліся якраз "пад еўракубкі". А цяпер БАТЭ застаецца гуляць толькі ў чэмпіянаце Беларусі. З'явіліся "лішнія" вопытныя футбалісты, якім праблематычна патрапляць у асноўны склад.

Як піша "Прессбол", паўабаронца барысаўчан Аляксандр Карніцкі блізкі да пераходу ў "Хапаэль" з ізраільскага горада Раанана. Сёлета Карніцкі згуляў за БАТЭ 15 матчаў, забіў адзін гол.

Карніцкаму 27 гадоў, ён нарадзіўся ў Стаўбцах. У ліпені 2013-га Аляксандр Карніцкі, калі яшчэ быў гульцом "Гомеля", выдатна прабіў штрафны ўдар са сваёй паловы поля і забіў гол у браму "Тарпеда-БелАЗ" з 65 метраў. У БАТЭ ён з'явіўся ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі