БАТЭ падпісаў кантракт з Філіпам Рудзікам з “Нафтана”
Футбольны клуб БАТЭ 8 студзеня падпісаў кантракт з 23-гадовым паўабаронцам наваполацкага “Нафтана” Філіпам Рудзікам, паведамляе сайт барысаўскай каманды. Рудзік з’яўляецца гадаванцам санкт-пецярбургскай “Змены”. У Беларусь ён прыехаў летам 2005 года і цягам пяці з паловай год гуляў у “Нафтане”. Футбаліст правёў 100 матчаў у вышэйшай лізе, забіў 22 гола і аддаў 11 рэзультатыўных перадачаў. У чэрвені 2009 года Рудзік дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. З’яўляецца ўладальнікам Кубка Беларусі-2009. Філіп Рудзік праславіўся яшчэ і тым, што летась 11 верасня ў часе матча БАТЭ — “Нафтан” паказаў аголены зад заўзятарам, якія яго асвісталі. За гэта футбаліста аштрафавалі на 10 базавых велічыняў, бо яго дзеянні кваліфікаваліся як непавага да гледачоў.
У 2009 годзе дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола вынес Рудзіку папярэджанне за выказванні пра судзейства ў матчах з удзелам БАТЭ. Ён у інтэрв’ю газеце “Прессбол” заявіў, што БАТЭ заўсёды дапамагаюць суддзі.
Цяпер ён сам стаў гульцом БАТЭ і заяўляе пра тое, што паспрабуе гульнёй давесці, што ён свой у гэтай камандзе.