БАТЭ прайграў “Іслачы”, якая перамагала ўсяго 4 разы ў гэтым сезоне

БАТЭ прайграў “Іслачы”, якая перамагала ўсяго 4 разы ў гэтым сезоне

Барысаўскі БАТЭ сенсацыйна прайграў “Іслачы”, якая ўвесь сезон была ўнізе турнірнай табліцы і перамагае ўсяго ў 5 раз. 7 кастрычніка ў 24 туры “ваўкі” прымалі “жоўта-сініх” на сваім полі і дзякуючы дублю Дзмітрыя Камароўскага здабылі перамогу з лікам 2:1. Барысаўчане ў сваю чаргу не змаглі рэалізаваць прызначанае на 13-й хвіліне пенальці, а потым не адыграліся.

Нягледзячы на гэтую паразу, БАТЭ ўсё яшчэ мае перавагу ў 9 ачкоў над бліжэйшым сапернікам, салігорскім “Шахцёрам”.

Ранейшыя матчы 24 тура прайшлі з такімі вынікамі: “Гомель”— “Шахцёр” — 0:3,  “Гарадзея” — “Прамень” — 1:1, “Тарпеда” — “Мінск” — 1:0, “Дняпро” — “Дынама” (Брэст) — 1:4, “Слуцк” — “Віцебск” — 0:2.

Сёння таксама пройдуць апошнія два матчы: “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман”, “Дынама” (Мінск) — “Смалявічы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі