БАТЭ развітаўся з Лігай чэмпіёнаў

БАТЭ развітаўся з Лігай чэмпіёнаў

БАТЭ развітаўся з футбольнай Лігай чэмпіёнаў. Пасля хатняй перамогі над "Русенборгам" (2:1), барысаўчане прайгралі нарвежцам у гасцях (0:2).

Гаспадары поля больш валодалі мячом, больш стваралі небяспечных момантаў, але альбо ратаваў Чычкан, альбо форвардам не хапала дакладнасці. БАТЭ контратакаваў, але зноў жа не хапіла апошняга дакладнага ўдару. На жаль, шмат што вырашыў 11-метровы ўдар, які на 73-й хвіліне "зарабіў" Ёнасэн, які выйшаў на замену ў другім тайме (нарвежац, дарэчы), а рэалізаваў Хэланд. Адыграцца каманда Аляксея Багі не змагла. А на 85-й Хэланд ударыў і мяч рыкашэтам ад Садэрлунда заляцеў у сетку.

Барысаўчане гулялі ў наступным складзе: Чычкан, Рыяс (Ёнасэн, 62), Волкаў, Сімавіч, Філіпавіч, Бага, Яблонскі, Драгун (Дубаіч, 87), Туомінен (Мукам, 76), Скавыш, Стасевіч (капітан).

БАТЭ працягне барацьбу ў 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы, сапернік — "Сараева" з Босніі і Герцагавіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі