БАТЭ ўпусціў перамогу ў матчы з "Гомелем"

БАТЭ ўпусціў перамогу ў матчы з "Гомелем"

У 18-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе БАТЭ ўпусціў перамогу ў гасцявым матчы з "Гомелем" — 2:2. Дзмітрый Бяссмертны адкрыў лік на 18-й хвіліне, у канцы першага тайма Арцём Васькоў аднавіў раўнавагу. На 70-й хвіліне з пенальці забіў украінскі легіянер барысаўчан Дзмітрый Юсаў (першы яго забіты мяч за каманду). Але на апошніх хвілінах украінскі паўабаронца гаспадароў поля Аляксандр Васільеў зраўняў лік.

У іншых матчах тура "Іслач" прайграла "Шахцёру" — 0:1, брэсцкае "Дынама" "Нёману" — 1:3, "Віцебск""Тарпеда-БелАЗ" — 0:1, "Смаргонь""Славіі" — 0:2, "Энергетык-БДУ""Руху" — 0:2, "Слуцк" "Дынама" (Мінск) — 1:1.

У "Шахцёра" 43 ачкі пасля 15 матчаў, у БАТЭ — 40 ачкоў пасля 18 гульняў. Па 18 матчаў згулялі "Рух" і мінскае "Дынама", у якіх па 36 ачкоў. Відаць, гэтыя каманды і разыграюць медалі першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі