БАТЭ вырваў перамогу ў гасцявым матчы з "Белшынай" — 3:2 (відэа)

БАТЭ вырваў перамогу ў гасцявым матчы з "Белшынай" — 3:2 (відэа)

У пятніцу, 29 красавіка, стартаваў 5-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Бабруйску "Белшына" прайграла БАТЭ — 2:3. Гаспадары поля двойчы адыгрываліся. Лік адкрыў Аляксандр Валадзько ўжо на 3-й хвіліне, але Антон Мацвяенка забіў гол у адказ на 48-й. На 60-й Віталь Радзівонаў зноў вывеў наперад БАТЭ, але на 71-й лік зраўняў легіянер з Ганы Джоэл Фамее, які толькі выйшаў на замену. Здавалася, што "Белшына" ўтрымае нічыю, але на 89-й Каспар Дубра забіў пераможны для гасцей гол.

Мінскае "Дынама" на "Трактары" згуляла ўнічыю са "Слуцкам" — 1:1. Спачатку вызначыўся паўабаронца гасцей Сяргей Глябко (70-я хвіліна), пасля гол забіў Яраслаў Яроцкі (81-я). Дынамаўцы пасля нядаўняга цяжкага матчу з БАТЭ (3:3), відавочна, цалкам не аднавіліся і гулялі слабавата.

Сёння пройдуць матчы "Шахцёр""Нафтан" і "Нёман""Мінск". У суботу, 30 красавіка, у Жодзіне сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і "Крумкачы", у Мазыры — "Славія" і "Віцебск", у Маладзечне — "Іслач" і брэсцкае "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі