БАТЭ выйшаў у 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ выйшаў у 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. У аўторак у Барысаве каманда Віктара Ганчарэнкі перамагла "Македонію" з такім жа лікам — 2:0, як і ў першым матчы ў гасцях. Галы на рахунку Сяргея Сасноўскага (83-я хвіліна) і Віталя Радзівонава (90-я).

У трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з пераможцам пары "Вентспілс" (Латвія) — "Дзюдэланж" (Люксембург). Нагадаем, латвійская каманда ў першым матчы разграміла дома люксембуржцаў — 3:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі