Байцоў беларускага палка "Пагоня" трэніруе амерыканец Мэцью Паркер

Байцоў беларускага палка "Пагоня" трэніруе амерыканец Мэцью Паркер

Байцоў беларускага палка "Пагоня" трэніруе амерыканец Мэцью Паркер. Ён з'яўляецца адным з інструктараў Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны, якія займаюцца з беларускімі добраахвотнікамі. Нядаўна "Настоящее время" падрыхтавала сюжэт пра Паркера, ветэрана вайны ў Іраку. У ім прысутнічае і беларус Вадзім Пракоп'еў з "Пагоні", які сустракаў амерыканца.

Полк "Пагоня" з вясны існуе з складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны (яго ўжо сталі называць "палком спецыяльнага прызначэння"). Нядаўна стала вядома, што першая група беларускіх байцоў "Пагоні" падпісала кантракты з украінскімі Сіламі спецыяльных аперацый. Пакуль яны там будуць дзейнічаць асобнымі групкамі разам з украінцамі, але ім паабяцалі ў будучыні аб'яднаць у адно падраздзяленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі