Байцы палка "Пагоня" перакуліліся на аўтамабілі, у іх лёгкія раненні і траўмы
Разбіты аўтамабіль "Пагоні" / t.me/praguesupportteam
Байцы беларускага палка "Пагоня" перакуліліся на аўтамабілі, у іх лёгкія раненні і невялікія траўмы. Як піша @praguesupportteam, адбылося гэта некалькі дзён таму падчас выканання баявой задачы. "Таёта" атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і аднаўленню не падлягае, пойдзе на запасныя часткі.
Гэта была адна з самых першых машын "Пагоні" і лічылася самай найлепшай. Цяпер пачаўся збор грошай на новы аўтамабіль. Нядаўна байцы атрымалі джып, набыты на сабраныя грошы і на ім яны ўжо выконваюць задачы на фронце (у адным з баёў на ім вывезлі групу з-пад абстрэлу).
Полк "Пагоня" быў заснаваны ва Украіне ў сакавіку 2022-га. Групы яго байцоў ваююць на фронце, у тым ліку ў складзе ўкраінскай Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.