Байдэн не лічыць захоп Афганістана талібамі непазбежным
ЗША выводзяць свае войскі з Афганістана / Reuters
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША захаваюць дыпламатычную прысутнасць у Афганістане, будуць дамагацца ўрэгулявання і заклікаюць да гэтага ўсе бакі ў краіне, піша РІА "Новости".
ЗША вывелі свае войскі з галоўнай базы "Баграм" праз 20 гадоў прысутнасці свайго кантынгенту ў рэгіёне. Завяршыць вывад войск Штаты плануюць да 31 жніўня.
Гэта справакавала асцярогі: не маючы падтрымкі амерыканскіх вайскоўцаў, улады Афганістана могуць не справіцца з "Талібанам" самастойна.
Прэзідэнт ЗША прызнаў, што "Талібан" у вайсковых адносінах цяпер найбольш моцны з 2001 года. Ён адзначыў, што ЗША захаваюць магчымасці для удараў з вялікіх дыстанцый па Афганістане ў выпадку неабходнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.