Байдэн: ЗША гатовыя да любых дзеянняў Расіі

Байдэн: ЗША гатовыя да любых дзеянняў Расіі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса ў справе выдзялення Украіне дадатковых 33 млрд долараў — на гуманітарную, ваенную дапамогу, на падтрымку ўкраінскай эканомікі. Паводле яго слоў, Украіну трэба падтрымліваць, "каб ахвяры ўкраінцаў прывялі да дасягнення пастаўленай мэты і яны змаглі працягваць барацьбу".

Байдэн падкрэсліў, што Расія пацярпела няўдачу ва Украіне, таму цяпер з Масквы чуюцца заявы, што ў іх "канфлікт з NATO". "Гэта апраўданне іх паражэння", — дадаў амерыканскі прэзідэнт. Паводле яго слоў, ЗША гатовыя да любых дзеянняў Расіі.

Тыдзень таму была анансаваная дадатковая ваенная дапамога Украіне на 800 млн долараў.

Джо Байдэн таксама выступіў з ініцыятывай забіраць маёмасць і грошы ў расійскіх алігархаў і аддаваць Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі