Be Free паехаў у Чарнігаў разам з “Ляпісамі” ды “Воплямі”
Узаімапранікненне культур працягваецца 22-23-га жніўня ва ўкраінскім Чарнігаве адбудзецца чарговы міжнародны рок-фэст Be Free.
Рок-музыка Слава Корань – адзін з арганізатараў фэсту, распавёў Еўрарадыё пра асаблівасці сёлетняга Be Free, сярод якіх – канцэрты зорных хэдлайнераў і зручнасць даезду да мерапрыемства:
Слава Корань: “Сёлетні фэст Be Free адметны тым, што ў гэтым годзе на ім выступяць “Воплі Відаплясава” і “Ляпіс Трубяцкой”. Яшчэ ён пройдзе ў Чарнігаве. Гэта не так далёка ад Беларусі і можна лёгка на яго патрапіць. Маем надзею, што там будзе многа народу з Беларусі”.
Апроч “Ляпісаў” ды “Воплей” на фэсце зайграюць гурты Pomidor/OFF, B:N, Hair Peace Salon, ULIS, Zero-85 (Польшча), Vladivostok (Францыя) і іншыя. Нягледзячы на тое, што некаторыя вышэйузгаданыыя гурты ўжо былі гасцямі Be Free, арганізатары бачаць у гэтым толькі плюсы: больш украінскай публікі зможа пазнаёміцца з беларускім рокам.
Вядомы шоў-мэн і артыст Аляксандр Памідораў мае досвед удзелу ў мінулагоднім фэсце як вядоўца і музыка. Згодна з ім, па якасці гуку, прыняцці публікай музыкаў, агульнай атмасферы, Be Free можна параўнаць з прыстойнымі еўрапейскімі фестывалямі.
Аляксандр Памідораў: “Магу сказаць па досведу мінулага года: я быў прыемна ўраджаны тым, што фестываль раскінуўся на большай частцы цэнтральных пляцовак Львова. Вельмі прыстойны быў гук, вельмі прыстойнай была сцэна, цалкам параўнальная з іншымі фэстамі еўрапейскага гатунку. Па канцоўцы ўсё прайшло вельмі добра. Публіка прымала музыкаў вельмі цёпла, што ў лепшы бок адрозніваецца ад беларускіх фэстаў і ў тым ліку ад Басовішча”.
Аляксандр Памідораў называе тры прычыны, па якой людзі абавязаны прыехаць на Be Free і чарговы раз агучвае ідэю фэста:
Аляксандр Памідораў: “Тры пункты? Месца, склад удзельнікаў, ну і ідэалогія фестывалю – узаемапранікненне беларускай культуры з культурай краін-суседак і краін Еўрапейскага саюзу”.
У хуткім часе на сайце www.euroradio.fm з’явіцца падрабязная інфармацыя пра магчымасці даезда да Be Free і іншыя фестывальныя акалічнасці.
Фота: Еўрарадыё