Бел Гейтс папярэджвае пра больш небяспечныя пандэміі, чым COVID-19
Біл Гейтс / Reuters
Заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс лічыць, што свет можа сутыкнуцца са значна больш небяспечнымі пандэміямі, чым COVID-19. Словы мільярдэра публікуе Financial Times.
На яго думку, ужо цяпер трэба ўкладваць грошы ў ахову здароўя і вытворчасць вакцын. Гэта дазволіць сэканоміць "трыльёны долараў шкоды" і выратаваць мільярды жыццяў. Чалавецтва мусіць навучыцца ствараць вакцыну за 100 дзён і мець вытворчасці, якія змогуць вырабіць гэтую вакцыну ў дастатковых аб'ёмах.
Паралельна гэтыя інвестыцыі спрыялі б стварэнню вакцыны ад ВІЧ і больш эфектыўных прышчэпак ад сухотаў і малярыі, лічыць Біл Гейтс.
Між тым колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 330 млн, а колькасць смяротных вынікаў, паводле дадзеных на сераду 19 студзеня — 5,55 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.