Мінздароўя папярэдзіла пра небяспечныя "абмывайкі"
Аўтамабіль
Міністэрства аховы здароўя апублікавала спіс забароненых да продажу ў Беларусі шкломыйных вадкасцяў.
Прычына забароны — у перавышэнні ўтрымання метанолу. Вадкасці гэтых марак забароненыя да ўвозу ў Беларусі і продажу на тэрыторыі краіны.
Метанол — моцны яд і можа прывесці да сур'ёзных праблем са здароўем. Зразумела, асноўную шкоду метанол наносіць арганізму, калі яго ўжываюць "ўнутр". Але і пары метанолу не бясшкодныя.
Усе забароненыя " абмывайкі" выпушчаныя ў Расіі. Праверце, ці няма вашай у гэтым спісе:
✅NORTH WAY -30 (ТАА "ОПТИМА", Расія),
✅ICE CLEAN -30 (ТАА "ОПТИМА", Расія),
✅АRCTICA -30 (ТАА "ЭкоХим" Расія),
✅GLEID UNLIMITED -30 (ТАА "Комторг", Расія),
✅ALPINA -30 (ТАА "Транстех", Расія),
✅ARCTIC PANTHER -30 (ТАА "РИВЬЕРА", Расія);
✅CRYSTAL CLEAR -30 (ТАА "ЭКОКЕМИКА-ВЛ", Расія),
✅ANTIFROST -30 (ТАА "АВАНГАРД", Расія),
✅ANTI ICE -30 (ТАА "АВАНГАРД", Расія),
✅NORD WATER -30 (ТАА "ТЕХ-ЛАЙН", Расія),
✅WINTER DRIVE -30 (ТАА "ТЕХ-ЛАЙН", Расія),
✅STOP ICE -30 (ТАА "ТЕХ-ЛАЙН", Расія),
✅NORD -30 (ТАА "ГЕЛЕНА ХИМАВТО", Расія),
✅GLEID ULTRA EFFECT -30 (ТАА "Детальавто", Расія),
✅ARCTIC FROST -30 (ТАА "Авалон", Расія),
✅SNOW TRACK -30 (ТАА "ТЕХ-ЛАЙН", Расія),
✅CLEAR VIEW -30 (ТАА "Граль", Расія).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.